Мероприятия в октябре – ноябре

кампанія назірання 2012

У нас не нашлось событий, удовлетворяющих данному запросу :-(

кампанія назірання 2012

Партыя БНФ вызначылася з фарматам удзелу ў выбарах-2012 28 студзеня адбыўся Сойм Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”. На павестку дня асноўным пытаньнем было вынесена абмеркаваньне фармату ўдзелу Партыі БНФ у парлямэнцкіх выбарах 2012 году Пасьля гарачых спрэчак і працяглых дыскусій Сойм Партыі БНФ прыняў рашэньне ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах 2012 году, але зьняць сваіх кандыдытаў перад пачаткам датэрміновага галасаваньня ў тым выпадку, калі на той момант у краіне будуць палітвязьні, і ўсе вылучаныя Партыяй прадстаўнікі ня будуць уключаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. У сваёй уступнай прамове Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што будучыя парлямэнцкія выбары павінны быць выкарыстаны, каб узмацніць апазыцыю і Партыю БНФ у прыватнасьці. На паседжаньні Сойму прысутнічалі Віктар Івашкевіч, які агучыў пазыцыю Рады народных сходаў і агітаваў партыйцаў за байкот выбараў, а таксама Андрэй Ягораў, які выступіў з тлумачэньнем падмурка стварэньня Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, пасьля чаго сябрамі Сойму ГА БНФ “Адраджэньне” было прынята рашэньне падпісаць Мэмарандум аб супрацоўніцтве, адказным за наладжваньне сувязяў быў прызначаны намесьнік Старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў. Таксама на Сойме ПБНФ было прынята некалькі заяваў: “Указ №7 супярэчыць нацыянальным інтарэсам” і “Свабоду Сяргею Каваленку!”. Рашэньне Сойму Партыі БНФ “Аб тактыцы выкарыстаньня выбарчай кампаніі-2012” Палітычная кампанія, што адбудзецца ў 2012 годзе, якую ўлада называе “выбарамі”, ставіць перад усімі дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі сур’ёзныя выклікі. Распачатая шырокая дыскусія адносна найбольш эфэктыўнай тактыкі дзеяньняў дэмакратычных партыяў і арганізацыяў падчас гэтае кампаніі. У гэтай сытуацыі, усьведамляючы місію Партыі БНФ як абаронцы нацыянальных інтарэсаў і ролю стрыжня нацыянальна-дэмакратычных сілаў, Сойм Партыі БНФ канстатуючы, што • ў краіне адсутнічае легітымны дэмакратычны мэханізм выбараў; • нават уключэньне прадстаўнікоў апазыцыі ў склад Палаты Прадстаўнікоў пры існуючай практыцы арганізацыі і правядзеньня выбараў ня можа служыць падставай для палітычнага прызнаньня гэтага воргану; • ва ўмовах фактычнай адсутнасьці выбарчага працэсу і сумленнага падліку галасоў як удзел у выбарах, так і байкот ня могуць быць рэалізаваныя ў поўнай меры; усьведамляючы, што • выбарчая кампанія 2012 году будзе адбывацца ў значна горшых умовах адносна свабодаў і магчымасьцяў для агітацыі, чым папярэднія кампаніі 2010 і 2008 гадоў, аднак мінімальныя ўмовы для распаўсюду інфармацыі будуць мець выключна кандыдаты ў дэпутаты і сябры іх камандаў; • надзвычай важнай ёсьць каардынацыя дзеяньняў усіх дэмакратычных арганізацыяў і групаў, незалежна ад іх тактыкі, якія падзяляюць каштоўнасьці дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і дэмакратыі; • любыя спробы супрацьпастаўленьня розных падыходаў у выкарыстаньні палітычнай кампаніі-2012 году зьяўляюцца бессэнсоўнымі і шкоднымі, скіраванымі на падзел дэмакратычных сілаў; • ва ўмовах кардынальнага пагаршэньня стасункаў з краінамі Захаду зацікаўленасьць беларускіх уладаў у міжнародным прызнаньні выбараў, і, адпаведна, ва ўдзеле ў выбарах дэмакратычных кандыдатаў, крытычна малая; а таксама пацьвярджаючы неабходнасьць ажыцьцяўленьня ўсіх пунктаў, пералічаных у пагадненьні шасьці дэмакратычных партыяў і рухаў, дзеля прызнаньня вынікаў выбараў, першым зь якіх ёсьць вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, вырашыў: І. Арганізаваць кампанію па як мага шырэйшаму вылучэньню сябраў і прыхільнікаў Партыі БНФ, а таксама грамадзянаў Беларусі, што падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасьці, у выбарчыя камісіі. ІІ. Вылучыць праз партыйнае вылучэньне як мага большую колькасьць кандыдатаў у дэпутаты. Пры неабходнасьці правесьці перамовы на рэгіянальным узроўні дзеля аб’яднаньня высілкаў і фармаваньня супольных камандаў зь іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі. ІІІ. Выкарыстаць адпаведныя статусу кандыдата ў дэпутаты інфармацыйныя магчымасьці дзеля данясеньня пазыцыі Партыі БНФ па найбольш важных пытаньнях жыцьця краіны, перадусім, пра пагрозу эканамічнаму і палітычнаму сувэрэнітэту Беларусі і небясьпекі ЭўрАзЭС, Мытнага саюзу і АДКБ, а таксама акцэнтаваньня ўвагі грамадзкасьці на праблемах і хібах практыкі прымяненьня выбарчага заканадаўства, бессэнсоўнасьці ўдзелу ў галасаваньні пры невыкананьні ўладамі ўмоваў, вылучаных дэмакратычнымі сіламі, а ня дзеля папулярызацыі асобаў кандыдатаў. IV. Зьняць усіх кандыдатаў рашэньнем адпаведнага органа Партыі перад пачаткам датэрміновага галасаваньня ў тым выпадку, калі на той момант у краіне будуць палітвязьні, усе вылучаныя Партыяй прадстаўнікі ня будуць уключаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

1 событие

G100x100
Опубликуй свое событие!

Подпишитесь на дайджест интересных событий

Я согласен получать рассылку новых событий и даю согласие на обработку своих персональных данных.